Новость

MEGATOP прадстаўляе арт-фільм «Калi спявае душа...» — музычнае падарожжа да самага сэрца Беларусі

20 кастрычніка MEGATOP прадстаўляе кульмінацыю свайго самага маштабнага і загадкавага праекта — «MEGAмагія». Гэта не проста рэкламны ролік. Гэта — 40-хвілінная музычная медытацыя, арт-фільм, створаны, каб адказаць на адно-адзінае пытанне: калі на самой справе спявае душа?

Галоўная ідэя фільма заключана ў адной фразе, што гучыць у ім: «Душа спявае не тады, калi яна ўжо дома, у спакоi. А тады, калi ў цемры i няпэўнасцi яна ўбачыць шлях да яго». Гэта гісторыя пра пошук сваіх каранёў, свайго месца сілы, свайго сапраўднага дома.

На беразе маляўнічага Чэрэйскага возера, ля старажытнай Свята-Троіцкай царквы, вядомыя беларускія музыкі ствараюць музыку ў рэальным часе, выкарыстоўваючы не толькі сінтэзатары і традыцыйныя інструменты, але і жывыя расліны і грыбы, да якіх падключаны датчыкі. Іх імпульсы і вібрацыі становяцца часткай агульнай сімфоніі, сціраючы межы паміж чалавекам,  прыродай і тэхналогіяй.

Гледачоў чакаюць дзве версіі фільма:

Запрашаем вас адправіцца ў гэтае падарожжа i натхняцца прасторай разам з намі.

MEGATOP. 

Прастора натхення.

 

Вялікі дзякуй за сатворчасць:

@pushnpullofficial

@serzholya